"Далучаемся да беларускай мовы!"

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

 

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта да спадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняюцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

17.01.2022 16:58 - 17.01.2022 16:58

Вясёлка

Паважаныя бацькі! Давайце разам дапаможам нашым дзецям запомніць колеры вясёлкі!

Вывучыце разам з дзецьмі:

ЧароўныАловакЖаданнеЗдзейсніць,БоСамФантазёр

(першыя літары кожнага слова з'яўляюцца першымі літарамі колеру: чырвоны— аранжавы— жоўты— зялёны— блакітны— сіні— фіялетавы).

17.01.2022 17:00 - 17.01.2022 17:02

свернуть

Размаўляем па беларуску

Паважаныя бацькі!

Размаўляйце разам з намі на беларускай мове!

Прапануем вам беларускія выданні і сайты для дзяцей.

"Вясёлка" - гэта цудоўны часопіс.

"Буся" - чытанка-маляванка для

для дзяцей і бацькоўдашкольнікаў

"Нашыя дзеткі" -гэта вельмі цікавы партал длябацькоў. Саветы і публікацыі на тэмы выхавання, хатняга і школьнага навучання на беларускай мове. Бібліятэка беларускай дзіцячай літаратуры, мультымедыйныя матэрыялы і інш.

Праект “Народныя казкі для дзетак”–ініцыятыва  ЮНІСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзіце многа казак і гульняў для дзяцей на роднай мове.

17.01.2022 17:04 - 17.01.2022 17:11

свернуть

Цікавыя факты пра беларускую мову

Цікавыя факты пра беларускую мову

1.Даследванні ЮНЕСКА сведчаць:беларуская мова –адна з самых мілагучных. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова прамовіць некалькі слоў тыпу “пяшчо-о-ота”, “мі-і-іласць”, “натхне-е-енне”

Існуе і навуковае тлумачэнне гэтай мілагучнасці. Яно абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага санорнага гука “ў”, які ўжываецца , а таксама падаўжэннем многіх зычных: адцен-н-е, шматгалос-с-е, завугол-л-е.

2.Беларуская мова–адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца 250–500 тясяч слоў, то ў дыялектнай –каля двух мільёнаў.

На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”, “пляшка”,. “лаўка”, а праз колькі хат–“шафа”, “бутэлька”,”крама”.

3.Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных. Беларуская мова адрозніваецца вялікай колькасцю не только дыялектных слоў, але і песень. Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці.

4.У выніку шматгадовага суіснавання беларускай і рускай мовы з’явілася так званая трасянка. Лічыцца, што гэта моўная з’ява стала наступствам камунікацыі пераважна беларускамоўнага насельніцтва з рускамоўным горадам.
 

5.Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з’яўляецца помнік літары “Ў” у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рягора Барадуліна: "Ад Ефрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”. Аўтар праекту–мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.

17.01.2022 17:15 - 17.01.2022 17:15

свернуть

Агляд мультфільмаў і праграм для дзяцей на беларускай мове

                  Агляд мультфільмаў і праграм для дзяцей на беларускай мове

Пэўная колькасць бацькоў прыходзіць да пытання: ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове? Так– яны існуюць.

Малянятам (1-3 гады) падабаюцца пераважна так званыя развівальныя мультфільмы, названыя так таму, што прапаноўваюць у вершаванай форме вывучаць лічбы і літары, колеры і памеры. Бацькі ведаюць,што існуе неверагодная  колькасць такіх праектаў на рускай, ангельскай і разнастайных еўрапейскіх мовах.

Ёсць і беларускамоўныя аналагі– на канале“Развіваючае відэа для дзяцей Умачка” (спасылка на сайце Казкі.бай)

Вельмі карысным рэсурсам стане baravik.org.Гэта міжнародны беларускамоўны рэсурс з досыць вялікай калекцыяй фільмаў для дзяцей і дарослых. Сярод іх шмат перакладаў як прафесійных, так і аматарскіх. Пампаваць можа толькі зарэгістраваны карыстальнік. Калі вам прасцей уключыць відэа праз інтэрнэт, то на канале Bielamult змешчаны некаторыя мультфільмы, у тым лікуАблавушак”, “Пінгвінік Пік-Пок”, “Аповеды таты бабра”, “Польскія казкі і паданні.

Відэа для дзетак ёсць і на Тэлеканале Белсат на Youtube. «Прыгоды і паходы»— гэта, як пішуць аўтары, пазнавальная праграма для дзяцей 4-8 гадоў.  Дзякуючы ёй, малеча даведаецца пра свет вакол сябе, пра цікавыя падзей і незвычайныя здарэнні.

Глядзіце, калі ласка!

17.01.2022 17:22 - 17.01.2022 17:25

свернуть
поделиться в: