Дзень роднай мовы
21.02.2023Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
21 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лагойскі дзіцячы сад № 2 “Вясёлка” прайшоў Дзень роднай мовы.
У групах была арганізавана кніжная выстава “ У гасцях у казкі беларускай”, на якой дзеці змаглі пазнаёміцца з беларускімі казкамі.
На працягу дня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, якія пашырылі веды кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве.
На конкурсе вершаў дзеці так творча расказвалі вершы, што выбраць лепшага аказалася складана. Дзеці, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні “Буслы”, “Кот Васька”, слухалі і спявалі гімн Рэспублікі Беларусь і беларускія песні.
Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.
Мы спадзяёмся, што кожны прысутны на нашых мерапрыемствах памножыў тыя вечныя скарбы, скарбы душы сваёй.
21.02.2023 14:31 - 21.02.2023 14:32